Далучайцеся да праграмы Гісторыя
Адукацыя, якая пераўтварае свет!
Даследуй мінулае, змяняй будучыню!
Праграма “Гісторыя” ЕГУ ўяўляе сабой унікальную магчымасць для студэнтаў, што любяць вывучаць мінулае, хочуць зразумець сучаснасць і імкнуцца прагназаваць будучыню.
У фокусе праграмы знаходзіцца Усходняя і Цэнтральная Еўропа, Балтыйскі рэгіён. Мы прапануем спалучэнне ведаў рэгіянальнай гісторыі ў агульнаеўрапейскім і глабальным кантэкстах, з асаблівай увагай да практычнай складовай працы гістарыка-даследчыка.
Праграма прадугледжвае шырокае міжнароднае супрацоўніцтва: сумесныя курсы з універсітэтамі-партнёрамі, студэнты маюць магчымасць выязджаць на вучобу па праграмах ERASMUS і OSUN у еўрапейскія ўніверсітэты і Бард-каледж (ЗША).
Выпускнікі праграмы будуць здольныя да пабудовы ўласнай кар'еры ў розных сферах: правядзенне навуковых даследаванняў; праца ў архівах, музеях, бібліятэках; турызме; журналістыка, медыяпраекты; праца ў праектах па захаванні гістарычнай памяці і спадчыны; эксперты ў гістарычных праектах.
Пасля паспяховага завяршэнні праграмы па Гісторыі ЕГУ вы атрымаеце еўрапейскі дыплом, які дапаможа вам працягнуць кар’еру ў любой кропцы свету. Альбо працягнуць навучанне ў еўрапейскіх і амерыканскіх магістратурах, у тым ліку у нашых партнёраў.
Праграма адрозніваецца міжнароднай камандай, высокапрафесійных і захопленых сваёй працай выкладчыкаў.
Наша мэта – падрыхтоўка актыўных, крытычнадумаючых сучасных спецыялістаў, гатовых да паспяховай і эфектыўнай інтэграцыі ў міжнародную акадэмічную супольнасць, да ўключэнне ў дыскусіі аб ролі Беларусі і рэгіёна ў еўрапейскім і глабальным кантэкстах.
Факты і лічбы:
Асаблівасці праграмы:
Кар'ерныя магчымасці:
Значны аб'ём ведаў і навыкаў у галіне вывучэння гісторыі дапамогуць выпускнікам займаць актыўную пазіцыю на рынках працы, таксама працягнуць адукацыю ў магістратуры і дактарантуры еўрапейскіх і амерыканскіх універсітэтаў.
Прыклады кар'ерных траекторый
1. Навуковы супрацоўнік, акадэмічны даследчык
2. Гістарычны эксперт-кансультант, аналітык па гістарычнай палітыцы
Могуць працаваць як эксперты-кансультанты ці аналітыкі ў праектах па ўстанаўленню гістарычных падзей, удзельнічаць у грамадскіх дыскусіях, аказваць уплыў на прыняцце палітычных рашэнняў і захаванне мемарыяльных аб’ектаў.
3. Навуковы даследчык у музеі, архіве і бібліятэцы
Могуць працаваць даследчыкамі ў музеях, архівах і бібліятэках.
4. Спецыяліст па тэматычным турызме, гід.
Выпускнікі могуць працаваць як гіды ці арганізатары тураў, ствараючы ўнікальны турыстычны прадукт, заснаваны на культурных асаблівасцях і гістарычнай спадчыне розных рэгіёнаў.
5. Журналіст, які спецыялізуецца на гістарычнай тэматыцы, дакументаліст, рэдактар гістарычных праграм
Могуць займацца гістарычнай журналістыкай, ствараючы матэрыялы для друкаваных выданняў, анлайн-платформ і тэлебачання, а таксама працаваць у якасці гістарычных кансультантаў пры стварэнні фільмаў і дакументальных праектаў.
Вучэбны план
Вывучыце комплексны навучальны план бакалаўрскай праграмы ``Гісторыя``
Этапы паступлення
Асноўныя патрабаванні і этапы*
Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца абітурыенты, якія маюць сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю, з сярэднім балам атэстата або дыплома аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі не ніжэй за 7.0.
* Для дэталёвай інфармацыі аб паступленні ў ЕГУ, неабходных дакументах і працэдуры запрашэнняў наведайце сайт ЕГУ.
-
A
Пацвердзіце веданне англійскай мовы
Здаўшы ўнутраны іспыт (УРТ), альбо падаўшы сертыфікаты ці дакументы, якія пацвярджаюць валоданне ангельскай мовай.
-
B
Падрыхтуйце дакументы
1. Нацыянальны пашпарт.
2. Атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі або дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
3. Дакумент аб здачы дзяржаўных испытаў (ЦЭ, ЕГЭ, ЗНО, ЕНТ і г.д.).
4. Пацвярджэнне ведання англійскай мовы на ўзроўні А2 або вышэй (сертыфікат УРТ/IELTS/TOEFL/іншыя дакументы). -
C
Запоўніце электронную анкету
Электронная анкета запаўняецца анлайн і павінна змяшчаць усе асноўныя даныя абітурыента і копіі дакументаў.
-
D
Прайдзіце анлайн-сумоў’е
Кандыдаты, якія паспяхова прайшлі працэдуру ацэнкі адукацыі, атрыманай не ў Літве, і чые заяўкі былі адабраны Прыёмнай камісіяй як адпаведныя патрабаванням паступлення, запрашаюцца на анлайн-сумоў’е.
Эксперты
Пазнаёмцеся з нашымі экспертамі
Мікола Волкаў
Лектар, канд. гіст. навукГісторык, кандыдат гістарычных навук, больш за 15 гадоў даследуе архітэктуру, ваенную справу і урбаністыку Вялікага Княства Літоўскага. Працаваў і праходзіў навуковыя стажыроўкі ў Польшчы, Літве і Германіі. Аўтар 3 манаграфій, 3 кніг у суаўтарстве і больш за 60 артыкулаў. Лаўрэат прэміі Льва Сапегі.
Ірына Раманава
Прафесарка гісторыі ЕГУДаследчыца гісторыі XX ст., палітыкі памяці. Аўтарка і сааўтарка значнай колькасці публікацый, у тым ліку шэрагу манаграфій. Яна была запрошаным прафесарам у Le Centre et le Département d’histoire, à Sciences Po (Парыж, Францыя), ва Універсітэце Юстуса Лібіха ў Гісэне, Германія (2021–2024 г.). Выкладчыцкі вопыт больш за 20 гадоў. Курсы тут: History of Russian Empire and USSR: Rise and Fall; Belarus: From national projects to decolonialization.
Сцяпан Захаркевіч
Дацэнт, канд. гіст. навукБольш за 20 гадоў вопыту выкладання, у тым ліку стажыроўкі ва універсітэтах Варшавы, Вроцлава і Мальты. Выкладаў па праграме Erasmus у Варшаўскім і Познанскім універсітэтах. Аўтар і сааўтар звыш за 100 навуковых прац і падручнікаў. Кіруе антрапалагічнай практыкай, займаецца сацыякультурнай антрапалогіяй і этнічнай гісторыяй Беларусі.
Кантакты
Грамадская ўстанова «Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт»
вул. Савічаўс 17, Вільня, Літва
Email: recruitment@ehu.lt
Telegram: @EHUSupportBot
Facebook: European Humanities University